У Мінску стартуе серыя рабочых падгруп па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны

9 февраля 2016

Сёння ў Мінску стартуе серыя рабочых падгруп па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Аб гатоўнасці да правядзення пасяджэнняў заявіла МЗС Беларусі. Першай працаваць пачынае падгрупа па палітычных пытаннях - яна збярэцца ў найбліжэйшыя гадзіны, заўтра да яе павінны далучыцца падгрупы па эканоміцы і бяспецы. Між тым паведамляецца, што раней запланаваная на 10 лютага сустрэча трохбаковай кантактнай групы перанесена на пазнейшы тэрмін. Хутчэй за ўсё, яна пройдзе ўжо пасля перамоў кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" - Расіі, Украіны, Францыі і Германіі. Як паведамляе ТАСС, міністры замежных спраў гэтых краін сустрэнуцца ў канцы гэтага тыдня ў Мюнхене, дзе 12 лютага стартуе трохдзённая канферэнцыя па бяспецы.