У Мінску саюзныя парламентарыі паспрабавалі змадэляваць план дзеянняў на найбліжэйшыя 5 гадоў

15 июня 2017

Саюзныя парламентарыі павінны больш актыўна ўдзельнічаць у падрыхтоўцы праграмных дакументаў далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Аб гэтым сёння на пасяджэнні 52-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. У Авальнай зале Дома ўрада сёння гаварылі аб павышэнні эфектыўнасці сумесных праграм. Асобны пункт парадку дня - збліжэнне заканадаўства ў забеспячэнні роўных правоў грамадзян і, вядома, у пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У Мінску саюзныя парламентарыі паспрабавалі змадэляваць план дзеянняў на найбліжэйшыя 5 гадоў. Па меркаванні спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, галоўнае - выстройваць гарманічныя адносіны і эфектыўна вырашаць любыя пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе інтэграцыі. У рабоце сесіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі.

Наступны раз саюзныя парламентарыі збяруцца ў Бранску ў снежні гэтага года. 53-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе ў фармаце слуханняў, на якім дэпутаты абмяркуюць актуальныя пытанні Саюзнай дзяржавы.