У Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця новага офіса аддзялення пасольства Фінляндыі

18 апреля 2019

Ён размясціўся па суседстве з замежнымі прадстаўніцтвамі Францыі, Балгарыі і Швейцарыі.  Як адзначыў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка,  адкрыццё аддзялення пасольства Фінляндыі - гэта пацверджанне канструктыўнага характару ўзаемадзеяння і ўмацавання адносін паміж краінамі. 

Актыўнае дыпламатычнае супрацоўніцтва паміж краінамі пачалося ў 1992 годзе. Тады запрацавала  мінскае аддзяленне пасольства Фінляндыі ў Літве.