У Мінску адбыліся чарговыя кансультацыі па сітуацыі ва Украіне

3 августа 2016

У Мінску адбыліся чарговыя кансультацыі па сітуацыі ва Украіне ў фармаце трохбаковай кантактнай групы. Ключавыя пытанні - бяспека, захаванне рэжыму цішыні, гуманітарная праблематыка. У прыватнасці, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе выказаў надзею, што ў найбліжэйшы час адбудзецца падпісанне пагаднення па тарыфах на водазабеспячэнне паміж бакамі канфлікту ва Украіне.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе:

"Міністэрства юстыцыі Украіны зацвердзіла тарыфы на пастаўкі вады. Зараз неабходна чакаць падпісання пагаднення. На пасяджэнні рабочай групы па бяспецы кіраўнік СММ Эртугрул Апакан звярнуў увагу на неабходнасць тэрміновага вырашэння трох пытанняў. Першае - забеспячэнне поўнага і ўстойлівага рэжыму спынення агню. Другое - дасягненне рамачнага пагаднення і пачатак працэсу развядзення сіл і сродкаў на двух участках у зоне канфлікту, уключаючы іх размініраванне. Трэцяе - поўнае выкананне дамоўленасцяў па адводзе цяжкіх узбраенняў".

Асобную ўвагу Марцін Сайдзік надаў інцыдэнтам па вывадзе са строю беспілотнікаў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў зоне канфлікту, падкрэсліўшы, што "гэта не павінна мець месца і заставацца беспакараным".