У Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

13 февраля 2019

Пасяджэнне праходзіла па ініцыятыве Расіі з нагоды чацвёртай гадавіны падпісання мінскіх пагадненняў. Савет Бяспекі заклікаў да дадатковых мер па спыненні агню на ўсходзе Украіны. Прыярытэтнай задачай бакоў павінен быць вывад цяжкіх узбраенняў, раз'яднанне сіл і абарона крытычна важнай грамадзянскай інфраструктуры. Кіеў дабіваецца ўвядзення ў Данбас міратворцаў ААН. Ва Украіне лічаць, што яны дапамогуць рэалізаваць мінскія пагадненні.

Паміж тым, сёння ў беларускай сталіцы адбудзецца чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне. Спецпрадстаўнік кіраўніка АБСЕ ў сваім нядаўнім выступленні прапанаваў падключыць да мірнага працэсу паліцэйскія сілы ААН і ЕС. Марцін Сайдык падкрэсліў, што адзіным шляхам да міру ў Данбасе з'яўляецца "поўнае і ўсёабдымнае выкананне мінскіх пагадненняў усімі бакамі".