У Мінску сфарміравана 710 участковых выбарчых камісій

29 июля 2016

Ну а ўсе партыі, якія заявілі аб жаданні ўдзельнічаць у складзе выбаркамаў Мінска, маюць сваіх прадстаўнікоў. Гэта паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Павел Скалабан. Тым самым ён аспрэчыў інфармацыю, якую размясцілі некаторыя СМІ, аб адсутнасці ў складзе выбарчых камісій прадстаўнікоў асобных палітычных партый.

Усяго ў сталіцы сфарміравана 710 участковых выбарчых камісій. У іх рабоце прымуць удзел больш за 8 з паловай тысяч чалавек.