У Мінску сёння адбудзецца першая сустрэча трохбаковай кантактнай групы

24 апреля 2019

Сёння ў Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы  па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Сустрэча стане першай пасля прэзідэнцкіх выбараў, перамогу на якіх атрымаў Уладзімір Зяленскі. Бакі чарговы раз засяродзяцца  на пытаннях па выкананні рэжыму спынення агню, гарантаванні бяспекі ў рэгіёне і гуманітарным размініраванні. Нагадаем, на апошняй сустрэчы кантактная група працавала над аб'яўленнем велікоднага перамір'я ў Данбасе. Але выніку, на жаль, дамагчыся так і не ўдалося.