У Мінску сёння пройдуць перамовы трохбаковай кантактнай групы

28 февраля 2018

У Мінску сёння пройдуць перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Асноўная ўвага - пытанням бяспекі і абмену палоннымі. Тэма спынення агню была асноўнай на мінулым пасяджэнні ў Мінску. Некалькі дзён таму ва Украіне ўступіў у дзеянне закон аб рэінтэграцыі Данбаса. Самаабвешчаныя рэспублікі ДНР і ЛНР зараз разглядаюцца Кіевам як часова акупіраваныя тэрыторыі, пры гэтым дзеянні Расіі названыя агрэсіяй супраць Украіны. Закон дае Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку права выкарыстоўваць узброеныя сілы ўнутры дзяржавы без згоды парламента.