У Мінску сёння пройдзе пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

4 апреля 2018

У Мінску сёння пройдзе чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне. Сярод асноўных пытанняў - абмен палоннымі. Аб гэтым заявіла першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады, прадстаўнік Кіева ў гуманітарнай падгрупе Ірына Герашчанка. Некалькі дзён таму яна абмеркавала з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам пытанні вызвалення палонных у Данбасе і вяртанне асуджаных у Расіі ўкраінцаў. Апошняе пасяджэнне скончылася дамоўленасцю аб новым велікодным перамір'і.