У гэтай арганізацыі з пачатку года старшынствуе наша краіна. Кіраўнік беларускага Міністэрства замежных спраў прапануе асноўныя прыярытэты і папярэднюю праграму ініцыятыў Мінска. Наша краіна далучылася да Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы ў 1996 годзе. У апошнія гады рэалізавана 6 праектаў арганізацыі ў сферах транспарту, турызму, культуры, адукацыі і навуковых даследаванняў.













