У Мінску сёння пройдзе Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД

12 января 2017

Фарміраванне агульнай адукацыйнай прасторы ў краінах Садружнасці абмяркуе сёння Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД у Мінску. Акрамя гэтага, плануецца разгледзець развіццё дагаворна-прававой базы Садружнасці сёлета. Плануецца, што за 2017 вышэйшыя органы СНД разгледзяць 49 праектаў дакументаў. Зацвердзяць пастаянныя прадстаўнікі і план сваёй працы на год.