У Мінску сёння пройдзе чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы

30 января 2019

На парадку дня застаюцца пытанні ўстанаўлення рэжыму цішыні. Далей спробы адвядзення ваенных структур па кіламетры ад лініі судакранання. Акрамя таго, на пасяджэнні бакі зноў паспрабуюць дасягнуць пагаднення па некаторых пытаннях гуманітарнага характару. Размова пра тое, як забяспечыць нармальнае жыццё дзясяткам тысяч людзей у шырокай паласе ўздоўж лініі судакранання.