У Мінску сёння праходзяць чарговыя перамовы па Данбасе

15 декабря 2015

На парадку дня палітычныя, эканамічныя і гуманітарныя аспекты мірнага вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны, а таксама пытанні бяспекі.

Асаблівая ўвага - абмену палоннымі. Як стала вядома, рабочая група па бяспецы кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны ўзгадніла пералік зон для размініравання ў Данбасе. У спіс уключаныя 43 раёны. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС заявіў намеснік кіраўніка спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ Аляксандр Хуг.