У Мінску сёння абмяркоўваюць украінскую тэму

19 января 2016

Украінскую тэму абмяркоўваюць сёння ў Мінску на пасяджэнні рабочай групы па палітычных пытаннях у рамках урэгулявання канфлікту на ўсходзе краіны. Асноўныя тэмы - канстытуцыйная рэформа і рэалізацыя асобага статусу Данбаса. Ужо заўтра да іх далучацца і астатнія рабочыя групы. 

У сераду ў беларускай сталіцы пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Галоўныя пытанні - падрыхтоўка ў рэгіёне мясцовых выбараў. Акрамя таго, удзельнікі перамоў праінфармуюць кантактную группу наконт рэалізацыі дамоўленасцяў па абмене палоннымі, а таксама наконт выканання рэжыму спынення агню. 

Нагадаем, сёлета гэта другое пасяджэнне кантактнай групы. Першая сустрэча адбылася 13 студзеня.