У Мінску з візітам знаходзіцца парламенцкая дэлегацыя Латвіі

10 июля 2018

Дэпутаты сустрэнуцца са спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Запланаваны перамовы з кіраўнікамі сілавых ведамстваў Беларусі. Бакі абмяркуюць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічным блоку, пытанні бяспекі, барацьбы з карупцыяй, рэгуляванні памежнага і мытнага кантролю.

Латвія ўваходзіць у лік найважнейшых гандлёвых партнёраў і інвестараў нашай краіны, а таксама з'яўляецца найбуйнейшым транзітным калідорам для беларускага экспарту. Гэта - нафтахімія, дрэваапрацоўка, металургія. Аснову імпарту складаюць лекі, абсталяванне, харчовая прадукцыя. Латвійскія інвестары праяўляюць цікавасць да праектаў у сферы паслуг, гандлю, дрэваапрацоўкі, вытворчасці прадуктаў харчавання і IT.