У Мінску з рабочым візітам знаходзіцца Міністр абароны Расіі

23 апреля 2013

З нагоды прыбыцця Сяргея Шайгу ў беларускую сталіцу адбылася цырымонія афіцыйнай сустрэчы - Рота ганаровай варты і  гімны абедзвюх краін. Затым пачаліся перамовы Міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна з расійскім калегам у фармаце адзін на адзін. Галоўныя тэмы  - функцыянаванне рэгіянальнай групоўкі войскаў і сумеснай дзейнасці ў галіне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

Двухбаковае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі ў ваеннай сферы носіць стратэгічны характар. Краіны сумесна падтрымліваюць бяспеку Саюзнай дзяржавы, рыхтуюць узброеныя сілы і правяраюць на практыцы іх баяздольнасць. Сёлета запланаваныя сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі Захад-2013.


У гэтыя хвіліны ваеннае супрацоўніцтва дзвюх краін абмяркоўваюць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Падрабязнасці сустрэчы ў наступных выпусках.