У Мінску разгледзелі пытанні рэгіянальнай бяспекі

15 Кастрычніка 2014

Літаральна некалькі гадзін таму ў Мінску пытанні рэгіянальнай бяспекі разгледзелі на выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі. У яе працы прынялі ўдзел кіраўнікі сілавых ведамстваў Беларусі. Удзельнікі сустрэчы далі сваю ацэнку ваенна-палітычнаму становішчу ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, а таксама абмеркавалі гарманізацыю законаў у галіне абароны і бяспекі.


Камісія будзе працаваць у Беларусі на працягу двух дзён. Акрамя пасяджэнняў парламентарыі наведаюць шэраг аб'ектаў Мінабароны.