У Мінску пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ

17 июля 2017

Сёння ў Мінску пад старшынствам кіраўніка МЗС Беларусі пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ. На парадку дня актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, узаемадзеянне на міжнароднай арэне і перспектывы развіцця арганізацыі. Па выніках перамоў адбудзецца падпісанне некалькіх дакументаў аб дзейнасці АДКБ.