У Мінску пройдзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне

13 января 2016

У Мінску, як чакаецца, сёння пройдзе першая ў новым годзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Галоўныя пытанні парадку дня - асаблівы статус Данбаса, правядзенне ў рэгіёне мясцовых выбараў па ўкраінскім заканадаўстве, а таксама выкананне іншых пунктаў мінскіх дамоўленасцяў. Напярэдадні ў беларускай сталіцы прайшло пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях. Нагадаем, раней тэрмін выканання мінскіх пагадненняў быў падоўжаны лідарамі "нармандскай чацвёркі" на 2016-ты год.