У Мінску пройдзе сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі

10 июня 2016

Сёння ў Мінску пройдзе юбілейная - 50-ая - сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Парламентарыі абмяркуюць вынікі сумеснай працы за 20 гадоў. У працы сесіі возьмуць удзел дэпутаты Парламенцкага сходу, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, а таксама міжнародныя назіральнікі. Нагадаем, першая сесія Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі прайшла ў Смаленску ў чэрвені 1996 года.