У Мінску пройдзе чарговы раўнд перамоў трохбаковай кантактнай групы

14 февраля 2018

У Мінску сёння пройдзе чарговы раўнд перамоў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Чакаецца, што бакі абмяркуюць пытанне стварэння механізму прыцягнення Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, прадстаўнікоў Расіі, Украіны і асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей да пошуку і апазнання цел загінуўшых у Данбасе. За мінулы год ратавальнікі знайшлі 71 чалавека, сярод іх – цывільныя і вайскоўцы. Нагадаем, апошняя сустрэча кантактнай групы прайшла ў беларускай сталіцы 31 студзеня. Па выніках пасяджэння ўдзельнікі канстатавалі невялікі рост напружанасці ў зоне канфлікту.