У Мінску пройдзе чарговы раўнд перамоў трохбаковай кантактнай групы

15 ноября 2017

У Мінску пройдзе чарговы раўнд перамоў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Сёння ў Мінску пройдзе чарговы раўнд перамоў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, а таксама яе тэматычных падгруп. Удзельнікі перамоў працягнуць абмеркаванне такіх праблемных пытанняў, як выкананне абвешчанага перамір'я, падрыхтоўка да абмену палоннымі, аднаўленне інфраструктуры рэгіёна. Нагадаем, папярэдні раўнд перамоў прайшоў у нашай сталіцы 27 кастрычніка.