У Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны

21 июня 2017

Сёння ў Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Чакаецца, што падчас перамоў бакі абмяркуюць дзевяць новых участкаў развядзення сіл у Данбасе. Акрамя таго будзе разгледжана пытанне абстрэлаў школ у рэгіёне. 

Нагадаем, апошні раз перагаворшчыкі па Украіне збіраліся ў Мінску 7 чэрвеня. Па выніках пасяджэння кантактнай групы спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў, што бяспека грамадзянскага насельніцтва на ўсходзе Украіны павінна заставацца прыярытэтам для ўдзельнікаў мінскіх пагадненняў.