У Мінску прайшло пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД

20 октября 2015

Ад барацьбы з міжнародным тэрарызмам да ўмацавання культурных сувязяў. Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД. Прынята больш за 20 дакументаў. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў адобрылі праекты, звязаныя з 70-годдзем стварэння ААН, з трыццатай гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама з барацьбой з міжнародным тэрарызмам. Адзін з асноўных праектаў - стратэгія эканамічнага развіцця Садружнасці на будучае пяцігоддзе.

На пасяджэнні ішла гутарка пра пагранічнае супрацоўніцтва, экалогію, папярэджанне і ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый. Акрамя таго, бакі выбралі культурную сталіцу Садружнасці 2016 года. Гэта горад Дашагуз у Туркменістане.