У Мінску прайшло апошняе пасяджэнне 10-ай сесіі Палаты прадстаўнікоў

6 октября 2016

Да ўрачыстага закрыцця былі яшчэ разгледжаныя некалькі дакументаў. А вынікі дзейнасці за 4 гады падвёў спікер Уладзімір Андрэйчанка: дэпутаты падрыхтавалі і прынялі 7 законапраектаў, змяненні і дапаўненні ўнеслі ў 4 сотні дзеючых нарматыўных актаў. Былі актыўныя на міжнароднай арэне. Правялі каля 300 міжнародных сустрэч. Як адзначана, прававое поле папоўнілася ініцыятывамі па развіцці прыватнага і банкаўскага сектараў і па стварэнні партнёрскіх адносін дзяржавы і бізнесу.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага cклікання:

"Прынята больш як 400 законапраектаў, і самае галоўнае, што ўсе гэтыя законы былі накіраваныя на развіццё краіны, на павышэнне дабрабыту нашых людзей, на гарантаванне бяспекі. Я думаю, што гэта важна і важна тое, што дэпутаты ніколі не баяліся праблем, яны імкнуліся іх вырашаць як бы гэта непрыемна не было, не заўсёды гэтыя рашэнні віталіся і нашым грамадствам, але галоўнае, каб потым людзі сказалі, што ўсё-такі дэпутаты мелі рацыю".

Уладзімір Андрэйчанка ўпэўнены, што былых дэпутатаў не бывае. Галоўнае, каб парламентарыі, якія ўжо склалі паўнамоцтвы, не згубіліся: ёсць прапанова арганізаваць дэпутацкі клуб з іх ліку.