У Мінску прайшло чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

27 февраля 2019

У Мінску прайшло чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Ключавой тэмай стала спыненне агню ў Данбасе. Нагадаем, 12 лютага споўнілася 4 гады з дня падпісання комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў. 13 сакавіка трохбаковая кантактная група зноў збярэцца ў нашай сталіцы.