У Мінску прайшлі перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Літвы

25 июля 2014

Уладзімір Макей і Лінас Лінкявічус абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама закранулі тэму ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза. Напярэдадні літоўскага дыпламата прыняў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Адзначым, Літва з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам нашай краіны. Па выніках мінулага года балтыйская дзяржава заняла восьмае месца па ўзроўні тавараабароту сярод усіх нашых партнёраў.