У Мінску прайшла сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

26 февраля 2020
У Мінску сёння прайшла чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. На перамовы вынеслі пытанне узгаднення бакамі новых удзельнікаў развядзення сіл і сродкаў. Праўда, пакуль дамовіцца па гэтым пункце не ўдалося. Рэжым перамір’я, а таксама супрацьмінная дзейнасць  застаюцца ключавымі ўмовамі для папярэджання цывільных ахвяр і мірнага вырашэння канфлікту на Данбасе.