У Мінску прайшла сустрэча трохбаковай кантактнай групы

27 июня 2018

Удзельнікі дамовіліся аб пачатку летняга перамір'я на ўсходзе Украіны. Аб гэтым паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдык. Перамір'е, аб'яўленае ў сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю, уступае ў сілу з 1 ліпеня. Таксама бакі канфлікту чарговы раз пацвердзілі прыхільнасць да поўнага выканання мінскіх пагадненняў.

І сёння ў беларускай сталіцы абмеркавалі яшчэ адзін канфлікт - нагорна-карабахскі. Кіраўнік МЗС нашай краіны Уладзімір Макей сустрэўся з сустаршынямі Мінскай групы з Расіі, ЗША і Францыі, а таксама з асабістым прадстаўніком старшыні АБСЕ па нагорна-карабахскім канфлікце. Дыпламаты паінфармавалі міністра аб сітуацыі ў Закаўказскім рэгіёне. Гаварылі і аб магчымым укладанні Беларусі ў вырашэнне крызісу. Мінская група АБСЕ была створаная ў 1992 годзе - на піку ўзброенага супрацьстаяння ў Нагорным Карабаху.