У Мінску праходзяць пасяджэнні рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

16 мая 2018

На парадку дня - пытанні абмену палоннымі, выплаты пенсій, парушэнні ўмоў развядзення сіл і асаблівы статус Данбаса. Папярэдняя сустрэча прайшла 4 красавіка. Тады яе ўдзельнікі выступілі з заклікам выконваць "рэжым цішыні" ля Данецкай станцыі, дзе, па словах спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка, працягваліся парушэнні рэжыму спынення агню.

Германія і Францыя спрабуюць ажывіць мінскія пагадненні, нават нягледзячы на пастаянныя парушэнні на кантактнай лініі. Гэта заявіла Ангела Меркель у сваім выступленні ў бундэстагу. Канцлер ФРГ таксама адзначыла, што канфлікт у Данбасе не вырашыць ваенным шляхам.