У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы Украіна - АБСЕ - Расія

29 сентября 2015

Бакі абмяркоўваюць вынікі сустрэчы працоўных падгруп па палітычных пытаннях і бяспецы - яна завяршылася сёння.

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. На парадку дня - правядзенне мясцовых выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны і адвод ад лініі судотыку ўзбраення калібрам да ста міліметраў. На думку экспертаў, гэтая сустрэча кантактнай групы стане своеасаблівай "зверкай гадзіннікаў" перад парыжскім самітам лідараў "нармандскай чацвёркі". Чакаецца, што кіраўнікі Украіны, Францыі, Германіі і Расіі сустрэнуцца 2 кастрычніка.