У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

27 февраля 2019

У Мінску ў гэтыя хвіліны праходзіць чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Па выніках папярэдняга пасяджэння,   гуманітарная рабочая група павітала перадачу 33 зняволеных (не звязаных з канфліктам) з асобных раёнаў Луганскай вобласці на ўкраінскую тэрыторыю. Нагадаем, 12 лютага споўнілася 4 гады са дня падпісання комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў.