У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

31 января 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па мірным урэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. Ключавое пытанне - абмен палоннымі. Бакі пакуль не ўзгаднілі канкрэтную дату, аднак у Кіеве не выключаюць, што ён адбудзецца ў лютым або сакавіку. Таксама бакі абмяркуюць прытрымліванне перамір'я, палітычны аспект урэгулявання канфлікту і іншыя пытанні.