У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

18 декабря 2019
У Мінску праходзіць сустрэча рабочых груп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Пазней адбудзецца пасяджэнне ТКГ. Вядзецца сур'ёзная работа па пытаннях абмену палоннымі. Абодва бакі хочуць, каб новы абмен прайшоў яшчэ сёлета. 

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сёння правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком дзеючага старшыні АБСЕ ва Украіне і ТКГ Марцінам Сайдзікам з нагоды заканчэння яго дзейнасці на гэтай пасадзе. Беларускі бок гатовы працягваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з пераемніцай Сайдзіка - швейцарскім дыпламатам Хайдзі Грау.