У Мінску праходзіць пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі

18 февраля 2014
Чыноўнікі з Беларусі, Расіі і Казахстана абмяркоўваюць праект дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Асноўная праца па падпісанні дакумента ўжо зробленая. Засталося ўрэгуляваць некаторыя пытанні па гандлі, прамысловасці, транспартнай сферы, а таксама валютнай палітыцы і падаткаабкладанні ў новым эканамічным аб'яднанні. Нагадаем, цалкам праца над галіновай часткай дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінна завершыцца да 1 сакавіка. А ў маі прэзідэнты трох краін плануюць падпісаць дакумент і перадаць яго нацыянальным парламентам на ратыфікацыю. Са студзеня 2015 года новая арганізацыя павінна пачаць сваю працу.