У Мінску праходзіць сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

18 сентября 2019

У Мінску праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Пасяджэнню папярэднічалі перамовы рабочых груп. Па выніках папярэдняй сустрэчы, якая адбылася два тыдні таму, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік падкрэсліў, што колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва на ўсходзе Украіны застаецца самай нізкай з пачатку канфлікту, як і тое, што ў гэтым ёсць заслуга заключанага 21 ліпеня перамір'я. Усе бакі Сайдзік заклікаў строга выконваць прынятыя імі абавязацельствы, асабліва ў сувязі з пачаткам навучальнага года.