У Мінску праходзіць сустрэча кантактнай групы па Украіне

25 июля 2018

Сёння ўдзельнікі перамоў плануюць абмеркаваць выкананне ўмоў развядзення сіл і сродкаў, узгадненне спісаў асоб, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з ваенным канфліктам, выплату пенсій інвалідам на тэрыторыі Данбаса. Таксама чакаецца разгляд пытанняў, звязаных з механізмам уваходжання ў сілу асаблівага статусу Данбаса, а таксама пытанняў амністыі.