У Мінску праходзіць з'езд Саюза кампартый КПСС

1 ноября 2014
Сёння ў Мінску адкрыўся юбілейны - 35-ы - з'езд Саюза кампартый КПСС. Выбар беларускай сталіцы ў якасці гаспадара злёту не выпадковы. Менавіта тут у канцы пазамінулага стагоддзя адбыўся першы з'езд РСДРП. Слоган За новы саюз братэрскіх народаў стаў лейтматывам сустрэчы, у якой прымаюць удзел 17 кампартый як з былога Савецкага Саюза, так і іншых краін. Лідары камуністычных партый сёння абмеркавалі пытанні парадку дня і правялі двухбаковыя сустрэчы. Нямала гаварылі і аб сітуацыі ў суседняй Украіне.
Удзельнікі з'езду ўжо прынялі некалькі важных дакументаў. Сярод іх - рэзалюцыя па падтрымцы ўкраінскіх камуністаў, а таксама рашэнне па падрыхтоўцы да 70-годдзя Вялікай Перамогі і 100-годдзя Вялікага Кастрычніка. Прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам з'езду Саюза кампартый КПСС накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.