У Мінску праходзіць семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі

15 июля 2019

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі. Асноўная задача ў працы пасольстваў сёння - развіццё знешнеэканамічнага вектару ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сусветных рынках і прасоўванне беларускіх тавараў і паслуг на знешні рынак.

У рамках семінара пройдуць дзелавыя сустрэчы, наведванне прадпрыемстваў. Цэнтральным мерапрыемствам стане нарада ва ўрадзе.