У Мінску праходзіць першая канферэнцыя ганаровых консулаў Беларусі

3 октября 2017

У ёй прымаюць удзел 80 дыпламатаў, якія працуюць у 56 краінах свету. У іх абавязкі ўваходзіць развіццё дружалюбных адносін паміж краінамі, пашырэнне палітычных, эканамічных і культурных сувязяў.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Наша сустрэча з'яўляецца зусім не выпадковай. Яна праходзіць у вельмі цікавы час. Знешнепалітычныя кантакты Беларусі сталі надзвычай насычанымі і актыўнымі. Яркае таму пацверджанне - сталыя візіты замежных дэлегацый, маштабныя знешнепалітычныя мерапрыемствы. Нямала аптымізму дадае ўзаемадзеянне Беларусі з Еўрапейскім саюзам, ЗША, а таксама з краінамі далёкай дугі".

Канферэнцыя падоўжыцца да 6 кастрычніка. Запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе, наведванне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", БелАЗ і агракамбіната "Дзяржынскі". Насычанай будзе і культурная праграма. Консулы наведаюць Музей Вялікай Айчыннай, Курган Славы і Тэатр оперы і балета.