У Мінску працягваецца праца рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця

21 февраля 2018

Міжнародны кангрэс сабраў дэлегацыі амаль з паўсотні дзяржаў. Ініцыятарам правядзення гэтай сустрэчы пры падтрымцы ААН выступіла наша краіна. Прэзідэнт Беларусі ў сваім прывітанні ўдзельнікам адзначыў, што мерапрыемства заклікана садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці. У працы форуму прыняла ўдзел і першы намеснік генсакратара ААН. Аміна Махамед высока ацаніла ролю нашай краіны ў рэалізацыі глабальных ініцыятыў. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын таксама адзначыла вялікі ўнёсак Беларусі. У нас у краіне рэалізуецца нямала праектаў пры падтрымцы ЕС, якія накіраваны на дасягненне многіх з 17 глабальных мэт на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

На форуме таксама адбылася цырымонія гашэння канверта з лагатыпамі Мэт устойлівага развіцця.