У Мінску працягваецца чарговы раунд мірных перамоў

16 мая 2018

Працу пачала кантактная падгрупа па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. На парадку - пытанні абмену палоннымі, выплаты пенсій і парушэнні ўмоў развядзення сіл і асабливы статус Данбаса. Папярэдняя сустрэча прайшла 4 красавіка - тады яе ўдзельнікі выступілі з заклікам выконваць рэжым цішыні каля данецкай станцыі, дзе, паводле слоў спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдыка, працягваліся парушэнні рэжыму спынення агню.

Германія і Францыя спрабуюць ажывіць мінскія пагадненні, нават нягледзячы на пастаянныя парушэнні на кантактнай лініі. Аб гэтым заявіла Ангела Меркель у сваім выступленні ў Бундэстагу. Канцлер ФРГ таксама адзначыла, што канфлікт у Данбасе не вырашыць ваенным шляхам.