У Мінску пачала працаваць трохбаковая кантактная група

10 апреля 2019

У Мінску пачала працаваць трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. На ўсходзе, нагадаем, дзейнічае вясновае перамір'е, аднак яго захаванне, паводле слоў спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка, заставалася нездавальняльным. На мінулай сустрэчы бакі ўзгаднілі тэкст дамоўленасці аб спыненні агню. У дакуменце пералічаны дадатковыя меры па кантролі за захаваннем перамір'я.