У Мінску ўзнялі флаг Міністэрства замежных спраў Беларусі

20 декабря 2018

Знамянальны дзень у гісторыі беларускай дыпламатыі. У Мінску ўзнялі флаг Міністэрства замежных спраў рэспублікі. Цырымонія адбылася на пляцоўцы перад будынкам ведамства. Удзел у ёй прынялі кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, ганаровыя госці і ветэраны службы, супрацоўнікі міністэрства і прадстаўнікі дыпкорпусу.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Афіцыйны флаг МЗС - гэта вельмі важны атрыбут. Я думаю, што ён павінен працаваць на тое, каб калектыў быў больш згуртаваны, ён павінен выхоўваць патрыятызм у супрацоўнікаў МЗС; гэта вельмі важны для нас псіхалагічны і душэўны момант".

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы МЗС, у ліку якіх флаг, былі заснаваныя ўказам Прэзідэнта Беларусі ў кастрычніку 2018 года. Заснавана і прафесійнае свята - Дзень дыпламатычнага работніка, які будзе штогод адзначацца 22 студзеня. У 2019 у знешнепалітычнага ведамства знакавая мяжа - 100-годдзе беларускай дыпламатыі.