У Мінску адкрыта 717 участкаў для галасавання

6 октября 2015

У сталіцы і Мінскай вобласці сёння пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Усяго ў Мінску 717 участкаў для галасавання, у цэнтральным рэгіёне - крыху больш за тысячу. Адзначым, загадзя аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду можна да 10 кастрычніка. Участкі будуць працаваць з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу. Важны момант - галасаваць як датэрмінова, так і ў асноўны дзень выбараў можна па месцы рэгістрацыі.