У Мінску афіцыйна завяршылася 26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ

9 июля 2017

Вынікам сустрэчы стала прыняцце Мінскай дэкларацыі. Гэта дакумент, у якім утрымліваюцца рэкамендацыі ўрадам краін арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Таксама ў Мінскую дэкларацыю ўключаны паўтара дзесятка рэзалюцый. Адна з іх - аб процідзеянні распаўсюджванню новых псіхаактыўных рэчываў (распрацаваная нашай краінай і была прынятая дэлегатамі без паправак). Гэта, у першую чаргу, гаворыць аб значнасці ўзнятай Беларуссю праблемы. Дарэчы, адна рэзалюцыя ў выніковы варыянт Мінскай дэкларацыі не трапіла. Размова ідзе аб раскрытыкаваным (у тым ліку і нашай краінай) дакуменце наконт сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Галасаванне па гэтай рэзалюцыі было вельмі напружаным: 43 за і 43 супраць. Згодна з рэгламентам, нічыёй для прыняцця дакумента недастаткова.

Нагадаем, сесія Парламенцкай асамблеі стартавала ў Мінску 5-га ліпеня. У беларускай сталіцы сабраліся каля 700 дэлегатаў з амаль 60 краін з агульным насельніцтвам мільярд чалавек.