Уладзімір Макей вітаў удзельнікаў міжнароднага форуму "Мінскі дыялог"

23 мая 2018

Умацоўваць як рэгіянальную, так і глабальную бяспеку агульнымі канструктыўнымі намаганнямі шляхам раўнапраўнага дыялогу. У Мінску афіцыйна адкрыўся міжнародны форум "Мінскі дыялог". Некалькі сотняў экспертаў з 40 краін свету прывітаў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з прапановай шырокага дыялогу.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі:

"Мы бачым, што прапанова такога маштабнага дыялогу вельмі неабходная ў дадзенай сітуацыі для зніжэння той канфліктагеннасці і канфрантацыі, якая існуе ў нашым рэгіёне і ў свеце ў цэлым. Яна сёння натыкаецца на пэўнае разуменне ў розных кутках - і на поўначы, і на поўдні, і на захадзе, і на ўсходзе - у сілу розных прычын. Мы гэта добра разумеем. Але калі сядзець і нічога не рабіць і чакаць, што на нас зваліцца манна нябесная, і вялікія геапалітычныя гульцы, занятыя бойкай паміж сабою, калі-небудзь аднясуцца паблажліва да інтарэсаў малых і сярэдніх краін, то нічога не атрымаецца. Таму трэба паспрабаваць рабіць хоць нешта ў гэтай сітуацыі".

На працягу трох дзён удзельнікі правядуць больш за 10 пленарных сесій. Асобная ўвага будзе нададзена развіццю ініцыятывы "Усходняе партнёрства" і кітайскаму праекту "Адзін пояс - адзін шлях".