У Мінску абмяркуюць развіццё беларуска-аўстрыйскіх адносін

15 января 2019

Развіццё беларуска-аўстрыйскіх адносін, а таксама дыялог Беларусі і ЕС абмяркуюць сёння ў Мінску кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін - Уладзімір Макей і Карын Кнайсль. Апроч двухбаковых перамоў, міністры прымуць удзел у цырымоніі афіцыйнага адкрыцця новага офіса пасольства Аўстрыйскай Рэспублікі ў Беларусі. Плануецца, што кіраўнік МЗС Аўстрыі таксама наведае скульптурны камбінат Беларускага саюза мастакоў, дзе азнаёміцца з ходам работ па вырабе помніка аўстрыйскім ахвярам лагера смерці "Трасцянец".