У Мінску знаходзіцца еўракамісар па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэр Этынгер

18 февраля 2019

Актуальныя пытанні развіцця палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па лініі Беларусь - ЕС   сёння будуць абмяркоўвацца ў Мінску. У сталіцы   з рабочым візітам   знаходзіцца еўракамісар па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэр Этынгер. Запланаваны сустрэчы ва ўрадзе,   МЗСе і   з міністрам фінансаў. Пачнецца афіцыйная праграма візіту еўракамісара   з цырымоніі ўскладання вянка да манумента Перамогі.