У Мінску і Мінскай вобласці сфарміравалі ўчастковыя камісіі

27 июля 2016

Сёння ў Мінску вызначылі выбарчыя ўчасткі і сфарміравалі 710 участковых камісій, якія будуць працаваць непасрэдна на месцах. У іх складзе прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, працоўных калектываў і грамадзяне на аснове асабістых заяў. У кожнай камісіі ад 5 да 15 чалавек. Перавагу аддалі тым кандыдатам, якія ўжо маюць вопыт работы ў выбарчых кампаніях. Спектр абавязкаў участковых камісій даволі шырокі.

1 023 участковыя камісіі сфарміравалі таксама ў Мінскай вобласці. У іх склад увайшлі больш за 11 тысяч чалавек. Да таго ж у цэнтральным рэгіёне акрэдытавалі назіральнікаў. 70 прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб'яднанняў і простых грамадзян будуць сачыць за ходам выбараў.

Вылучэнне кандыдатаў прадоўжыцца да 1 жніўня, а іх рэгістрацыя пройдзе з 2 па 11 жніўня, пасля чаго пачнецца самы актыўны этап выбарчай кампаніі - агітацыя.